Генеральны дырэктар закрытага акцыянернага таварыства «Сталічнае тэлебачанне» Юрый Казіятка прызначаны членам савета рэспублікі нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 29 лістапада «ў адпаведнасці з часткай другой артыкула 91 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь».

Нагадаем, згодна з Канстытуцыяй, кіраўнік дзяржавы мае права прызначыць восем членаў савета рэспублікі. Яшчэ па восем членаў верхняй палаты абіраюцца дэпутатамі мясцовых саветаў базавага ўзроўню ад кожнай з абласцей Беларусі і Мінска.

Раней Лукашэнка таксама прызначыў членам савета рэспублікі старшыню Гродзенскага аблвыканкама Сямёна Шапіру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?