Зацверджаны новы склад Рады па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь на чале з памочнікам прэзідэнта Пятром Пракаповічам.
Адпаведны ўказ № 534 «Аб некаторых пытаннях Рады па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь» Аляксандр Лукашэнка падпісаў 29 лістапада.

«Дакументам удакладняюцца паўнамоцтвы рады, зацверджаны яе новы склад. Памочнік прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Пётр Пракаповіч будзе старшынёй рады. У яе таксама ўвойдуць прадстаўнікі буйнога, сярэдняга і малога бізнесу Беларусі, прадпрымальніцкіх структур і некаторых грамадскіх аб’яднанняў», — праінфармавалі ў прэс-службе.-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?