Ноччу 27 красавіка супрацоўнікамі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС і Дзяржаўнай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь на Заслаўскім вадасховішчы паблізу пасёлка Ждановічы (Мінскі раён) былі затрыманы два жыхары Мінска.

Як паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінаблвыканкама, у забаронены час, з выкарыстаннем недазволеных прылад лоўлі — сетак, мужчыны незаконна здабылі 97 кг рыбы, прычыніўшы ўрон навакольнаму асяроддзю на 15 млн. 531 тыс. рублёў. У іх канфіскавана 713 асобінаў рыбы азёрна‑рачных парод, гумовая лодка і прыстасаванні для незаконнай рыбнай лоўлі. 27 красавіка ў дачыненні да мінчан распачата справа па ч. 3 арт. 281 (незаконная здабыча рыбы або водных жывёл) КК Рэспублікі Беларусь. Яны памешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Санкцыі, прадугледжаныя за названае правапарушэнне, — штраф, або пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, або арышт на тэрмін ад трох да шасці месяцаў, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення.

Глядзі яшчэ:
Крымінальная справа супраць менчука за ракаў

Фота ehponline.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?