1 траўня ўначы на паўночным усходзе, а днём у многіх раёнах краіны чакаецца бура. 2 траўня ноччу вятрыга захаваецца на ўсходзе Беларусі.

1‑3 мая па краіне будзе халоднае і няўстойлівае надвор’е. Тэмпература паветра ў начныя часы складзе ад 0 да мінус 5 градусаў.

Як паведамляе афіцыйны сайт Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 30 красавіка тэрыторыя Беларусі трапіла пад уплыў паўночнага цыклону, які перамяшчаецца са Скандынаўскага паўвострава на паўночны захад еўрапейскай часткі Расіі. Атмасферны фронт, які праходзіць цяпер цераз тэрыторыю краіны, сапсаваў надвор’е — на большай частцы Беларусі прайшлі ападкі, у асноўным у выглядзе мокрага снегу.

Сёння максімальная тэмпература паветра ў Мінску днём дасягне плюс 6 градусаў. У ноч на 1 мая ў сталіцы чакаюцца замаразкі ад 0 да 2 градусаў. Аналагічную тэмпературу сіноптыкі абяцаюць у Мінску і ў ноч на 3 мая. Днём 1 мая ў сталіцы чакаецца плюс 3‑5 градусаў, 2‑га — плюс 10‑12.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?