Ініцыятыва «Эўрапейскі год роўных магчымасьцяў» становіцца афіцыйным партнэрам конкурсу «Эўрабачаньне»

Пра гэта паведамляецца ў спэцыяльным паведамленьні Эўрапейскай Камісіі, распаўсюджаным 24 красавіка.

Па словах Уладзімера Шпідлы, Камісара па справах занятасьці, сацыяльных пытаньняў і роўнасьці магчымасьцяў, конкурс — гэта цудоўная магчымасьць «папулярызацыі перавагаў [культурнай і сацыяльнай] разнастайнасьці ўва ўсёй Эўропе».

Падчас правядзеньня конкурса, які пройдзе з 5 па 12 траўня 2007 г. у Хельсынкі, Ініцыятыва «Эўрапейскі год роўных магчымасьцяў» плянуе шэраг уласных інфармацыйных і забаўляльных акцыяў, што будуць інфармаваць грамадянаў ЭЗ пра права на роўнае стаўленьне.

У прыватнасьці, у спэцыяльным пасяленьні для ўдзельнікаў і гасьцей конкурсу Ініцыятыва разьмесьціць свой павільён, які будзе ўтрымліваць простую і даступную інфармацыю пра магчымасьці барацьбы з дыскрымінацыяй у ЭЗ. Таксама заплянаваная спэцыяльная прэс‑канфэрэнцыя, якую наведаюць некалькі тьсячаў журналістаў з усіх краінаў Эўропы.

2007 год быў названы «Эўрапейскім годам роўных магчымасьцяў для ўсіх». У рамках ініцыятывы праходзяць сотні падзеяў ува ўсіх краінах ЭЗ, што інфармуюць грамадзянаў ЭЗ пра правы на роўнае стаўленьне і недыскрымінацыю.

Фокусам ініцыятывы ёсьць барацьба з дыскрымінацыяй на падставе расавага альбо этнічнага пахожданьня, полу, рэлігіі і веравызнаньня, фізычных недахопаў, узросту ці сэксуальнай арыентацыі.

Прававыя нормы ЭЗ, што рэгулююць пытаньні недыскрымінацыі, адныя з самых прагрэсыўных у сьвеце. У той жа час, згодна з дасьледваньнямі Эўрабаромэтра, толькі трэцяя частка эўрапейцаў ведаюць пра свае правы на роўнае стаўленьне.

Больш падрабязна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0