«Эканоміка краіна ў найбліжэйшыя гады можа ня вытрымаць армію пэнсіянэраў‑ільготнікаў, што павялічваецца з кожным годам, ‑‑ калі не прыняць новае заканадаўства», ‑‑ заяўляюць ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Гэтае меркаваньне выказала ў размове з карэспандэнтам «Інтэрфакс» начальнік аддзелу разьвіцьця пэнсійнай сыстэмы галоўнай управы пэнсійнага забесьпячэньня і сацыяльнага страхаваньня Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Тацяна Пагонышава.

На яе думку, трэба зьвярнуць увагу на рацыянальнае расходваньне сродкаў, якія зьбіраюцца «на пэнсійнае забесьпячэньне». Пагонышава паведаміла, што ў Беларусі нагрузка на працуючую частку насельніцтва, якая павінна ўтрамліваць пэнсіянэраў, у 1,5 разы вышэйшая, чым у Расеі, і значна вышэй за краіны Балтыі і Польшчу». Першым крокам, які можа зьмяніць сытуацыю, можа стаць законапраект аб ільготных пэнсіях. Аналіз сытуацыя з пэнсійным забесьпячэньнем на шкодных вытворчасьцях паказвае, што больш за 76 працэнтаў асобаў, якія датэрмінова выходзяць на пэнсію, ня хочуць пакідаць шкодную вытворчасьць, і працягваюць працаваць, атрымліваючы пэнсію.

Цяпер у Беларусі налічваецца 2,4 мільёна пэнсіянэраў, на выплату пэнсіяў ідзе 11 валовага ўнутранага прадукту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?