Вызначыўся трэці супернік зборнай Беларусі ў кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату сьвету па хакеі.

Гэта зборная Нямеччыны, што сёньня перайграла зборную Нарвэгіі зь лікам 5:3. Такім чынам нарвэжцы, як і зборная Латвіі, што саступіла Італіі, будуць змагацца за выжываньне.

Склад групы, дзе працягнуць выступ беларусы, наступны: Канада, Славакія, Чэхія, ЗША, Беларусь, Нямеччына. Беларусы трапілі ў наступны раўнд бяз бонусных балаў, бо гульня з Аўстрыяй тут не залічваецца.

Свой першы матч зборная Беларусі згуляе 4 траўня са зборнай Канады. 6 траўня беларусы згуляюць са Славакіяй, а 7 траўня са зборнай Нямеччыны.

Чатыры наймацнейшыя каманды трапляюць у чвэрцьфінал.

* * *

Пачатак усіх гульняў а 15.15. Матчы трансьлююцца па БТ у жывым этэры. За імі таксама можна сачыць онлайн у Інтэрнэце. Напрыклад, на гэтым сайце

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?