Паводле сайту realt.by кошт квадратнага мэтру сярэдняй сталічнай аднапакаёўкі на другасным рынку дасягнуў 2 000 даляраў. Набыць такую кватэру можна за $68 000. Двухпакаёвая кватэра каштуе на сёньня $89000 (1833 у.а. за мэтар), трохпакаёўкі – $123300 (1795), а чатырохпакаёўкі прадаюцца амаль за паўтары сотні тысячаў даляраў –$145300 (1656).

Кошты на другасным рынку жыльля несупынна растуць, паведамляе realt.by. Вядомыя выпадкі, калі трохпакаёвая кватэра падаражэла за суткі на $ 8 000. У сярэднім па Менску кватэры даражэюць за некалькі тыдняў на $ 10 тыс.

Адмыслоўцы называюць некалькі прычынаў імклівага росту коштаў на другасным рынку. Раней каля 40% новабудаў прадавалася па заніжаных коштах сем’ям, што мелі патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоваў. Астатняе жыльлё рэалізоўвалася па камэрцыйных коштах. Сёньня перад будаўнічымі арганізацыямі пастаўленая дзяржаўная задача падвоіць колькасьць сацыяльнага жыльля, не зважаючы на пастаянны рост попыту на камэрцыйнае жыльлё. У выніку большасьць дзяржаўных будаўнічых арганізацыяў згарнулі долевае будаўнітва.

Паводле Мінбудархітэктуры, у найбліжэйшай будучыні колькасьць жыльля ў вольным продажы па камэрцыйных коштах мае скараціцца ў чатыры разы. Сярод прычынаў таксама магчымае ўкладаньне сродкаў беларусаў у нерухомасьць. Верагодна і тое, што пераарыентацыю на другасны рынак выклікалі істотныя зьмены ў заканадаўстве, якое вызначае прыцягненьне сродкаў у долевае будаўніцтва жыльля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?