«Свабода з’яўляецца галоўнай каштоўнасцю, на аснове якой фарміруецца грамадзянская пазіцыя чалавека», — заявіў 2 мая падчас урачыстага пасяджэння парламентаў Польшчы і Літвы адзін з лідэраў беларускай апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч, паведамляе прэс‑служба палітыка.

Урачыстае пасяджэнне парламентаў Польшчы і Літвы было прысвечана гадавіне прыняцця Канстытуцыі 3 мая 1791 года.

А.Мілінкевіч падкрэсліў, што «для беларусаў Канстытуцыя 3 мая з’яўляецца часткай сумеснай спадчыны нашых народаў». «У Рэчы Паспалітай не дзяржава ўладарыла над грамадзянамі, а грамадзяне ўладарылі над дзяржавай, — сказаў палітык. — Сённяшнія ўлады Беларусі хочуць выкрасліць памяць аб традыцыях Рэчы Паспалітай. Вернуты ў школы савецкія падручнікі, не дапускаецца выкладанне на роднай мове, знішчаюцца помнікі культуры і архітэктуры».

А.Мілінкевіч падкрэсліў, што беларусы хочуць бачыць свабодную, дэмакратычную і незалежную Беларусь. «Я ўпэўнены, што нам удасца гэтага дасягнуць, у тым ліку і дзякуючы вашай дапамозе», — падкрэсліў палітык, звяртаючыся да польскіх і літоўскіх парламентарыяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?