Пуцін узнагародзіў сына галоўнага чэкіста ордэнам за «шматгадовую працу» ў «Роснефти»

Тым часам у гэтай кампаніі Андрэй Патрушаў працуе зь верасьня мінулага году, калі яго прызначылі дарадцам старшыні рады дырэктараў «Роснефти» Ігара Сечына. Патрушаў‑малодшы скончыў Акадэмію ФСБ, дзе навучаўся разам з сынам прэм’ер міністра Расеі Міхаіла Фрадкова. Па вэрсіі «Коммерсанта», на момант працаўладкаваньня ў «Роснефть» Андрэй Патрушаў служыў у так званым «нафтавым» аддзеле ФСБ (9‑ы аддзел кіраваньня «Прамысловасьць»).

Варта адзначыць, што старэйшы брат Андрэя Дзьмітры Патрушаў зьяўляецца віцэ‑прэзыдэнтам «Внешторгбанка». Вядома, што нібыта ў яго адказнасьць уваходзіць выдача крэдытаў нафтавым кампаніям. Другім віцэ‑прэзыдэнтам банку зьяўляецца Сяргей Матвіенка, чыя маці — Валянціна Матвіенка, займае пасаду губэрнатара Санкт‑Пецярбургу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?