Хведар Кажаневіч памёр 27 лютага 2007 г. у Манчэстары, паведамляе газэта "Беларус".

Х. Кажаневіч нарадзіўся 14 лютага 1925 г. у Любельпалі (цяпер Любель) на Піншчыне ў шляхецкай сям’і. У 1940 г. сям'ю Кажаневічаў рэпрэсавалі бальшавікі і вывезьлі ў Сібір. У 1942 г. 17‑гадовы Хведар запісаўся ў Польскі корпус (армію Ўладзіслава Андэрса), далучаным пазьней да брытанскай арміі. Прайшоў Іран, Палестыну, Італію.

Браў удзел у знакамітай бітве зь немцамі пад Монтэ‑Касіна ў траўні 1944 г. Гэтую бітву апісаў у аповесьці «Сьмерць і салаўі» Пётра Сыч. Страты Польскага корпусу пры штурме кляштара Монтэ-Касіна былі немалыя: 924 чалавекі забітыя, 94 зьніклі бязь вестак. Сярод іх — 180 нараджэнцаў Беларусі. За ўдзел у бітве Хведар Кажаневіч быў узнагароджаны памятным крыжам.

У 1946 г. разам з Корпусам Хведар Кажаневіч быў эвакуаваны ў Англію, мабілізаваўся. Некаторы час жыў у Брэдфардзе (Ёркшайр), а потым пераехаў у Манчэстэр, дзе працаваў інспэктарам транспарту.

Хведар Кажаневіч браў удзел у стварэньні Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі (1947), займаў пасаду старшыні яго манчэстарскага аддзелу. Уваходзіў ва ўправу Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Вялікабрытаніі, быў радным БНР. Словам, на ягоных плячах трымалася беларускае жыцьцё ў графстве Ланкшайр.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру