Музей iмя У.Г. Мулявiна ў Беларускай дзяржаўнай фiлармонii невялiкi, складаецца з трох пакойчыкаў. У першым, цэнтральным, знаходзiцца вялiкi тэлеэкран, дзе пракручваюцца вiдэаролiкi з выступленнямi «Песняроў», а таксама шыльдачка з кароткай гiсторыяй ансамбля. У другiм адноўлены працоўны кабiнет У. Мулявiна: пiянiна, партытуры нот, тэлевiзар, фотаздымкi розных гадоў, невялiкi пiсьмовы стол i шафа. У трэцiм можна ўбачыць канцэртнае адзенне «песняра», а таксама электрагiтару, на якой граў майстра.

Музей адчынены кожны дзень, акрамя суботы i нядзелi, з 9.00 да 19.00. Каб наведаць музей, вам спатрэбiцца пасведчанне, якое будзе пацвярджаць вашу асобу. Прайсцi можна праз службовы ўваход Белдзяржфiлармонii, але будзе лепш, калi вы загадзя патэлефануеце па нумару 231‑07‑00 i дамовiцеся аб наведваннi. Уваход у музей бясплатны.

Паводле «Звязды»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0