Краіна, ад становішча ў якой залежаць цэны на нафту, абрала новага прэзыдэнта. Піша ў «Газэце Выборчай» Войцех Ягельскі.

Калі Нігерыя выбірае прэзыдэнта, гэтая падзея лічыцца найважнейшай у цэлай Афрыцы.

Нігерыя — кантынэнтальная магутная дзяржава i найбольш заселеная краіна кантынэнту — што пяты афрыканец паходзіць зь Нігерыі. Выбары ў Нігерыі — гэта падзея яшчэ і таму, што да гэтага часу яны адбываліся вельмі рэдка. З 46 гадоў незалежнага існаваньня амаль 30 Нігерыя правяла пад кіраўніцтвам ваенных дыктатараў.

Эпоху ваеннай тыраніі завяршыла, ці прынамсі перапыніла, сьмерць апошняга дыктатара Сані Абачы напрыканцы 90‑х, а таксама першыя свабодныя выбары ў траўні 1999 г., у выніку якіх прэзыдэнтам краіны стаў Алусэгун Абасанджа, адстаўны генэрал i былы ваенны валадар 70‑х. Гэта ён быў першым ваенным у гісторыі Нігерыі, які добраахвотна аддаў уладу цывільным.

Суботнія выбары былі першымі, у выніку якіх адзін прэзыдэнт з цывільных аддаў уладу другому цывільнаму. І хаця гэтая замена ў прэзыдэнцкім палацы Эса Рок у Абуджы абвяшчалася як трыюмф дэмакратыі ў найбуйнейшым да гэтага часу ў Афрыцы рассадніку тэрарыстаў і ўзурпатараў у мундзірах, нігерыйцам далёка да сьвяточнага настрою.

Выбары ў штатах, што адбыліся за тыдзень да прэзыдэнцкіх выбараў і меліся быць генэральнай спробай, скончыліся поўным правалам, a шмат жыхароў Нігерыі пачалі пасьля іх падазраваць, што і замена кіраўнікоў дзяржавы будзе ўсяго толькі тэатральным спэктаклем.

Выбары ў штатах, што адбыліся за тыдзень да прэзыдэнцкіх выбараў і меліся быць генэральнай спробай, скончыліся поўным правалам, a шмат жыхароў Нігерыі пачалі пасьля іх падазраваць, што і замена кіраўнікоў дзяржавы будзе ўсяго толькі тэатральным спэктаклем.

Ня маючы права абірацца на трэці тэрмін, прэзыдэнт Алусэгун Абасанджа, які кіраваў дзяржавай з 1999 г., асабіста выбраў сваім пераемнікам 55‑гадовага, хваравітага i ня надта вядомага губэрнатара паўночнага штату Кацына Ўмару Яр’Адуа.

Яр’Адуа быў цьвёрдым фаварытам. З 23 ягоных супернікаў рэальную пагрозу ўяўлялі толькі два — віцэпрэзыдэнт Атыку Абубакар і былы вайсковы тыран ген.Мухамаду Бухары, які кіраваў Нігерыяй на чале хунты ў 1983—1985 гг. Аднак хада i вынікі папярэдніх выбараў губэрнатараў i парлямэнтаў штатаў паказалі, што Абасанджа i ягоная кіраўнічая Народная дэмакратычная партыя зробяць усё, каб забясьпечыць інтранізацыю свайго фаварыта. На іх дэмакраты выйгралі ў цэлых 29 з 36 штатаў. «Гэта фарс і злачынства», — заявіў Атыку Абубакар ад імя Партыі дзеяньня, другой па велічыні апазыцыйнай групоўкі ў краіне побач з Усенігерыйскай народнай партыяй Бухары.

Назіральнікі, журналісты і выбаршчыкі распавядалі пра тысячы парушэньняў выбарчага права. Чальцы выбарчых камісіяў яшчэ да адкрыцьця ўчасткаў запіхвалі ў урны папярэдне запоўненыя бюлетэні, каб гарантаваць перамогу таму, каму трэба. Чальцы юнацкіх бандаў, якіх наймалі палітычныя партыі — як кіруючыя, так і апазыцыйныя, — ладзілі міжсобку вулічныя бойкі, каб скрасьці заплямбаваныя урны. Такім чынам быў ануляваны голас самога прэзыдэнта Абасанджа. З участку ў Татора/Сакоры ў штаце Агун, дзе ён галасаваў, скралі восем урнаў. Паліцэйскія знайшлі сем, але таксама няма пэўнасьці, ці перад вяртаньнем іх выбарчай камісіі ў урны ня трапілі падробленыя галасы.

У тыя выходныя ў цэлай Нігерыі ў сутычках загінула паўсотні людзей. Узбуджаныя выбаршчыкі спалілі шмат выбарчых участкаў, у адным зь іх жыўцом згарэў чалец выбарчай камісіі.

У тыя выходныя ў цэлай Нігерыі ў сутычках загінула паўсотні людзей. Узбуджаныя выбаршчыкі спалілі шмат выбарчых участкаў, у адным зь іх жыўцом згарэў чалец выбарчай камісіі. «Улады нас цалкам ашукалі. Гэтыя выбары не былі ані сумленнымі, ані свабоднымі», — заявіў Пітэр Такірамбудэ, кіраўнік афрыканскага дэпартамэнту Human Rights Watch.

Нігерыйская апазыцыя абвясьціла, што не прызнае вынікаў выбараў губэрнатараў і парлямэнтаў штатаў, i за тры дні да прэзыдэнцкіх выбараў запатрабавала перанесьці гэтыя выбары і правесьці іх з удзелам міжнародных назіральнікаў. — «Няма сэнсу ўдзельнічаць у выбарах, пераможца якіх ужо вядомы», — крычаў Атыку Абубакар i заяўляў, што калі ўрад не перанясе суботнія выбары, ён будзе заклікаць да байкоту. Аднак урад і чуць не хацеў нічога пра перанос выбараў.

Яшчэ да выбараў можна было з пэўнасьцю казаць, што пераможцам іх будзе Яр’Адуа. Як і тое, што апазыцыя не прызнае вынікаў выбараў. Паводле афіцыйных дадзеных, Яр’Адуа атрымаў у суботніх выбарах у 4 разы болей галасоў за генэрала Мухамаду Бухары.

Праціўнікі і супернікі Яр’Адуа згодныя ў тым, што гэта чалавек зь бездакорнай сумленнасьцю — рэдкая сярод нігерыйскіх палітыкаў рыса. Гэтак жа згодныя яны і ў тым, што той будзе марыянэткай у руках Абасанджа, які такім чынам здолее захаваць уладу.

Падобны манэўр прымянялі апошнімі гадамі ў Афрыцы шмат якія прэзыдэнты, якім канстытуцыя забараняла кіраваць больш за два тэрміны. Аднак хутка выяўлялася, што падстаўныя асобы, заняўшы прэзыдэнцкае крэсла, рабіліся незалежнымі ад сваіх дабрадзеяў, a нярэдка і абарочваліся супраць іх. Гэтак было ў Намібіі, Замбіі, Маляві.

Жыхары 140‑мільённай Нігерыі, адной з найбольшых на сьвеце нафтавых дзяржаваў, спадзяюцца, што Яр’Адуа таксама не акажацца маляваным каралём, a ў Абуджы ён будзе кіраваць гэтак жа сумленна і справядліва, як і ў родным Кацыне. Там Яр’Адуа праславіўся як адзін зь нешматлікіх у цэлай краіне губэрнатараў, які ніколі не абвінавачваўся ў карупцыі, кумаўстве і памкненьні да асабістай выгады, якія, як зараза, зьнішчаюць чарговыя нігерыйскія ўрады і нігерыйскую дзяржаву.

Цалкам занятыя рабаваньнем палітыкі дазволілі, каб Нігерыя, нягледзячы на прыродныя багацьці, зрабілася сынонімам карупцыі, галоты і амаль што банкрутам, які ў дадатак да ўсяго сплывае крывёй у безупынных этнічных і рэлігійных войнах.

Ацэньваецца, што на працягу амаль паўстагодзьдзя нігерыйскія кіраўнікі скралі зь дзяржаўнай скарбніцы блізка 400 млрд даляраў. Цалкам занятыя рабаваньнем палітыкі дазволілі, каб Нігерыя, нягледзячы на прыродныя багацьці, зрабілася сынонімам карупцыі, галоты і амаль што банкрутам, які ў дадатак да ўсяго сплывае крывёй у безупынных этнічных і рэлігійных войнах.

Амэрыканскае ЦРУ ў дакладах для Белага Дому з пэўнага часу б’е трывогу, што Нігерыя, якую раскрадаюць і торгаюць канфліктамі, усё меней нагадвае нармальную дзяржаву, і гэта проста цуд, што яна яшчэ існуе.

Вольга Данішэвіч паводле gazeta.pl

Фота republicoftogo.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0