Сёньня, 4 траўня, зборная Беларусі правядзе першы матч кваліфікацыйнага раўнду на чэмпіянаце сьвету па хакеі, які праходзіць у Расеі. Супернікам нашых байцоў, якімі кіруе Курт Фрэйзэр, будзе зборная Канады — 23‑х разовы чэмпіён сьвету.
Гульня пройдзе ў Маскве, у Лядовым палацы на Хадынцы і пачнецца а 15.15 па беларускім часе. Яе пакажуць у жывым этэры на БТ. Калі ж вы будзеце ў гэты час на працы, або ў вас у офісе няма тэлевізара, за гульнёй можна сачыць онлайн, напрыклад, гэтым сымпатычным сайце.
У чацьвер у нашай падгрупе «F», былі згуляныя два матчы. ЗША перамаглі славакаў — 4:2, а немцы — нечакана зборную Чэхіі — 2:0.
Становішча камандаў: Канада — 6 пунктаў (пасьля 2 гульняў), ЗША, Чэхія — па 6 (пасьля трох гульняў), Славакія, Нямеччына — па 3 (пасьля трох гульняў), Беларусь — 0 (пасьля двух).
Тут улічваюцца матчы, праведзеныя паміж камандамі на папярэднім этапе: г. зн. беларусаў з чэхамі і амэрыканцамі.
***
Сёньня таксама Расея згуляе зь Італіяй, а ў рамках турніру-змаганьня за права застацца ў эліце Латвія гуляе з Украінай, а Нарвэгія з Аўстрыяй.
6 траўня беларусы згуляюць са Славакіяй, а 7 траўня са зборнай Нямеччыны.