Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 мая сустрэўся з прэм’ер‑міністрам Азербайджана Артурам Расі‑задэ. На перагаворах абмяркоўваліся практычныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.

Аляксандр Лукашэнка пазітыўна ацаніў ход супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Азербайджанам і рэалізацыю ўжо дасягнутых дамоўленасцей. На яго думку, супрацоўніцтва з Азербайджанам можа стаць добрым прыкладам пры ўзаемадзеянні Беларусі з іншымі дзяржавамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс‑службе беларускага лідэра.

«Напярэдадні мы з прэзідэнтам Азербайджана правялі рэзультатыўныя перагаворы. Мы ні з адной іншай дзяржавай так хутка не дагаворваліся аб канкрэтнай праграме дзеянняў. Гэта добры прыклад і для нас, і для іншых», — сказаў прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што ў ходзе цяперашняга візіту азербайджанскі і беларускі бакі пацвердзілі зацікаўленасць і намеры развіваць супрацоўніцтва.

Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў словы ўдзячнасці за адкрытасць Азербайджана для супрацоўніцтва з Беларуссю па розных напрамках.

Пасля завяршэння перагавораў Аляксандр Лукашэнка наведаў Фонд Гейдара Аліева. Прэзідэнт Беларусі азнаёміўся з экспазіцыяй фонду і пакінуў запіс ў Кнізе ганаровых гасцей: «Жыццёвы шлях Гейдара Аліева — увасабленне мудрасці, прыклад самаадданай, смелай і маштабнай дзейнасці. Яго ідэі і духоўная спадчына будуць садзейнічаць працвітанню вялікага азербайджанскага народа».

Фонд Гейдара Аліева займаецца распрацоўкай і рэалізацыяй праектаў у сферы навукі, адукацыі, культуры, аховы здароўя, спорту, экалогіі і міжнароднага гуманітарнага супрацоўніцтва і адыгрывае вельмі важную ролю ў вырашэнні актуальных сацыяльных пытанняў.

У гэты ж дзень Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця Нацыянальнай выстаўкі Рэспублікі Беларусь у Азербайджане. Прэзідэнты азнаёміліся з экспазіцыяй, на якой прадстаўлена прадукцыя больш як двухсот прадпрыемстваў Беларусі. У іх ліку — Мінскі аўтамабільны завод, Мінскі трактарны завод, «Амкадор», «Гомсельмаш», завод «Магілёўліфтмаш», «Белшына» і іншыя.

На выстаўцы таксама шырока прадстаўлены інвестыцыйны патэнцыял нашай рэспублікі, вядучыя навуковыя распрацоўкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У ходзе наведвання выстаўкі прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў даў высокую ацэнку якасці беларускай прадукцыі. Тут жа на выстаўцы было абмеркавана пытанне пашырэння зборачнай вытворчасці беларускіх трактароў у Азербайджане і дадзены адпаведныя даручэнні.

Пасля азнаямлення з экспанатамі выстаўкі Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў прадоўжылі размову за сумесным ланчам.

3 мая завяршыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Азербайджан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?