Пракуратура Наваполацка распачала следства па крымiнальнай справе, узбуджанай у дачыненнi да дырэктара мясцовага завода бялкова‑вiтамiнных канцэнтратаў Эдуарда Санара.

Кiраўнiк прадпрыемства, якое ўжо не першы год нясе буйныя страты i трывала знаходзiцца ў лiку адстаючых, падазраецца ў злоўжываннi службовым становiшчам з наступным разбазарваннем заводскiх сродкаў.

Летась, даводзiць пракуратура, Эдуард Санар запрасiў для дэмантажу састарэлага абсталявання, разразання i рэалiзацыi чорных металаў мiнскую прыватную фiрму «Кiлт», якой з казны прадпрыемства заплацiлi аж 85 мiльёнаў рублёў. Аднак пракуратура даведалася, што ўсё, зробленае мiнчанамi за вялiкiя грошы, магло амаль задарма i з лепшай якасцю зрабiць вiцебскае унiтарнае прадпрыемства «Вiцебскдругмет», што стала займацца зборам i перапрацоўкай другаснай металiчнай сыравiны. Паводле версii следства, дырэктар завода БВК скарыстаў асабiстую ўладу ў карыслiвых мэтах i гэтым нанёс прадпрыемству iстотную матэрыяльную шкоду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?