На зьезьдзе Кансэрватыўнай партыі Нарвэгіі Хёйрэ ўпершыню была ўручаная ўзнагарода імя Сьюра Ліндэбрэке за дзейнасьць ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека. Узнагароду атрымалі Партыія БНФ і Аб’яднаная грамадзянская партыя.

Сью Ліндэбрэке быў лідэрам партыі з 1962 пa 1970 гады. Старшынём незалежнага журы, якое выдае ўзнагароду, быў Ё Бенкоў, лідэр партыі з 1980 пa 1984 гады. Ягоныя бацькі паходзяць зь Беларусі.

Aд імя Партыяў БНФ i АГП узнагароду атрымаў намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Узнагароду ўручыла цяперашняя лідэрка партыі Эрна Сольбэрг.

«Атрыманьне гэтай ўзнагароды ёсьць вялікім гонарам для нас, ‑‑ сказаў Аляксей Янукевіч, ‑‑ Безумоўна, гэтая ўзнагарода належыць ня партыям як структурам, aле нашым актывістам, якія ў сваіх рэгіёнах кожны дзень у сапраўды складаных умовах змагаюцца зa свае каштоўнасьці й перакананьні, змагаюцца зa свабоду. Мы сапраўды шчыра ўдзячныя за тую ўвагу, якую Кансэрватыўная партыя Нарвэгіі надае сытуацыі ў Беларусі, i зa вашую падтрымку», паведамляе прэсавая служба Партыі БНФ.

Радыё Свабода


Фота pbnf.org
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0