Уласны сабтэг для клясычнага правапісу нарэшце зарэгістраваны і зьявіўся ў агульным міжнародным сьпісе сабтэгаў. Зараз любы тэкст, напісаны тарашкевіцай або клясычным правапісам можна пазначаць як be-tarask паўсюль, дзе патрабуецца такая магчымасьць, — паведамляе Zedlik у суполцы by_mova.

Разам з тым, рэгістрацыя моўнага сабтэга для тарашкевіцы абсалютна не азначае, што яна больш ня можа пазначацца як «be». Клясычны правапіс або тарашкевіца ў любым з варыянтаў можа быць і зараз без праблемаў і абсалютна правільна пазначаная як «be». Як і любы іншы варыянт беларускай мовы, — удакладняе сп. Zedlik.

Раней у міжнароднай клясыфікацыі быў зарэгістраваны сабтэг для беларускай лацініцы — be-Latn.

Стандарт RFC 1766/RFC 3066 выкарыстоўваецца для ідэнтыфікацыі моў ці варыянтаў моў. Ім карыстаюцца пры стварэньні баз дадзеных і каталёгаў, інтэрнэт-старонак і кампутарных праграм, для бібліятэчных, энцыкляпэдычных і падобных патрэб.

АК паводле Zedlik, by_mova

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0