У Нарвэгіі сёньня скончыліся працы па пракладаньні найбольш доўгай ў сьвеце 580‑кілямэтровай падводнай высакавольтнай лініі NordNed. Яна злучае рэгіён Осла ў Нарвэгіі з Галяндыяй.

Працы па яе пракладаньні цягнуліся 29 месяцаў. Празь лінію з максымальнай прапускной здольнасьцю 700 мэгават сталічны рэгіён Нарвэгіі будзе атрымліваць электраэнэргію, што задаволіць палову яго гадавых патрэбаў. Падводная лінія паміж Нарвэгіяй і Галяндыяй зьяўляецца інвэстыцыяй двух дзяржаўных кампаніяў, што займаюцца дыстрыбуцыяй электраэнэргіі — нарвэскай «Statnett» i галяндзкай «Tenne T». Абодва бакі пароўну падзялілі будаўнічыя выдаткі, якія склалі 535 млн. эўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?