У панядзелак 7 траўня пачынаецца збор заявак ад гуртоў, якія хочуць узяць удзел у конкурсе «Басовішча 2007». Такое рашэньне прыняў аргкамітэт адборачнага туру «Басовішча». Сёлета каардынаваць яго будзе сябра рэдакцыі «Тузіна Гітоў» Аляксей Мінчонак. Па бліжэйшым часе пачнецца фарміраваньне журы адборачнага туру, а таксама падрыхтоўка да «Адборышча» — канцэрту, на якім будуць вызначаныя ўдзельнікі конкурснай часткі «Басовішча». Найперш паведамляем правілы падачы заявак на удзел у конкурсе.

Падаць заяўку на ўдзел у конкурсе «Басовішча» можа любы беларускі гурт, які грае ў рэчышчы «жывой музыкі» (то бок музыкі, выкананай на «жывых» інструмэнтах, дапускаецца выкарыстаньне электронных інстумэнтаў, сэмплаў і г.д. у якасьці неасноўных).

Тэрміны прыёму заявак.

Пачатак прыёму — 7 траўня

Сканчэньне прыёму — 28 траўня

Заяўкі, дасланыя па‑за гэтымі тэрмінамі ня будуць прынятыя да разгляду!

Патрабаваньні да гуртоў, якія падаюць заяўкі:

‑ Запіс як мінімум адной песьні на беларускай мове на CD‑носьбіце ці ў электорнным выглядзе (MP3, WAV, WMA і г.д.);

‑ Наяўнасьць 20‑ці хвіліннай «жывой» канцэртнай праграмы на беларускай мове;

‑ Наяўнасьць ва ўсіх музыкаў гурта дзейнага агульнаграмадзянскага пашпарту. Тэрмін дзейнасьці пашпартоў усіх удзельнікаў павінен скончвацца не раней лістапада 2007 году (гэта патрабаваньне консульства Рэспублікі Польшча);

‑ Гатоўнасьць усіх музыкаў у найкаратчэйшы тэрмін паставіць дазвольныя штампы ў пашпарты для выезду ва ўсе краіны сьвету.

Заяўкі павінны ўтрымліваць:

‑ Запіс адной (ці болей) песьні на беларускай мове на CD‑носьбіце ці ў электорнным выглядзе (MP3, WAV, WMA і г.д.);

‑ Кароткую інфармацыю пра гурт, які падае заяўку (дата заснаваньня, інфармацыя пра ўдзельнікаў, кароткая гісторыя гурта);

‑ Кантактны тэлефон адказнай асобы ў гурце, а таксама кантактныя тэлефоны двух іншых удзельнікаў гурта.

Без выкананьня гэтых умоваў заяўкі прымацца да разгляду ня будуць!

Як падаць заяўку:

Праз э‑пошту.

Лепей за ўсё дасылаць праз электронную пошту на адрас [email protected]

Праз звычайную пошту.

Лісты з музычным матэрыялам і інфармацыяй пра гурт трэба накіроўваць на адрас:

220050, Менск, Галоўпаштампт, Даша Слабчанка (да запатрабаваньня)

З рук у рукі (для менчукоў і гасьцей сталіцы).

Для таго, каб дамовіцца на сустрэчу й перадаць заяўку трэба патэлефанаваць па тэл. +375 29 113‑09‑08 (Velcom) ці +375 29 701‑78‑30 (МТС).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?