Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту за студзень-сакавік 2007 года склаў каля Br1,8 трлн.

У Міністэрстве фінансаў патлумачылі, гэта забяспечана за кошт апераджальнага паступленьня даходаў, уключаючы мэтавыя бюджэтныя фонды і Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, над выдаткамі.

У цэлым за першы квартал даходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br7,9 трлн., або 25,9 працэнта ўдакладненага гадавога пляну. Пры гэтым дынаміка выкананьня бюджэту па асноўных крыніцах прыбытку была зьвязаная з тэмпамі росту макраэканамічных паказьнікаў.

Паводле інфармацыі Мінфіна, паступленьні падатку на прыбытак склалі каля Br460 млрд., або 20,8 % да ўдакладненага гадавога пляну. За студзень?сакавік бягучага года ў рэспубліканскі бюджэт паступіла ПДВ на суму каля Br1,4 трлн., або 23,4 % гадавога пляну. Даходы ад зьнешнеэканамічнай дзейнасьці склалі больш як Br1,2 трлн., або 51,4 % да гадавога пляну.

Паводле стану на 1 сакавіка 2007 года запазычанасьць па плацяжах у бюджэты ўсіх узроўняў склалася ў суме Br229,6 млрд.

Выдаткі рэспубліканскага бюджэту за студзень?сакавік 2007 года склалі больш як Br6,1 трлн., або 19,1 % гадавога пляну. У цэлым за гэты пэрыяд забясьпечана рытмічнае фінансаваньне выдаткаў рэспубліканскага бюджэту. Разьлікі па выдатках дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў і Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва ажыцьцяўляліся ў адпаведнасьці з заяўленай неабходнасьцю і з улікам прыбыткаў, што фармуюць гэтыя фонды.

Паводле дадзеных на 1 красавіка, крэдыторская запазычанасьць па рэспубліканскаму бюджэту склала Br58,8 млрд. і мела бягучы характар.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0