8 траўня, у гадавіну заканчэньня другой сусьветнай вайны, у Інтэрнэце афіцыйна пачынае працу Эўрапейскі архіў супраціву (European Resistance Archive — ERA). Прэм’ера сайту адбылася ў панядзелак у бэрлінскім прадстаўніцтве Эўрапейскай Камісіі. Праект, у фінансаваньні якога прымае ўдзел Эўразьвяз, быў рэалізаваны ў межах супрацоўніцтва партнэраў з Польшчы, Аўстрыі, Францыі, Італіі, Славаччыны і Нямеччыны. Мэта Архіву — паказаць гісторыю супраціву фашызму і акупацыі падчас другой сусьветнай вайны. Напачатку падрыхтавана 20 відэаінтэрвію зь людзьмі з шасьці эўрапейскіх дзяржаваў, якія розным чынам былі заангажаваныя ў руху супраціву.

Вольга Данішэвіч паводле rzeczpospolita.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0