Паводле інфармацыі статыстычнай службы ЭЗ, у лютым 2007 года гадавы паказчык росту аб’ёмаў будаўніцтва складаў 10,4% у зоне эўра (ЭЗ‑13) і 9,2% у цэлым Эўразьвязе (ЭЗ‑27).

Самыя высокія тэмпы росту былі зафіксаваныя ў Польшчы (57,1%), Чэхіі (32,5%), Славеніі (31%), Нямеччыне (30,7%), Румыніі (28,6%) і Славаччыне (25,6%).

На працягу году аб’ёмы будаўніцтва вырасьлі ў большасьці краінаў ЭЗ, толькі ў Партугаліі зьнізіліся (‑6,6%).

Больш падрабязна чытайце на сайце europa.eu

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0