Эстонія паставіла пад пытаньне будаўніцтва ў сваіх тэрытарыяльных водах магістральнага газаправоду Nord Stream, які мае злучыць Расею й Эўразьвяз. У мінулую суботу прэм’ер‑міністар Эстоніі Андрус Ансіп адмовіўся прыняць у Таліне кіраўніка рады дырэктароў Паўночна‑эўрапейскага газаправоду Герхарда Шродэра. У сувязі з гэтым абмеркаваньне маршруту газапроваду адкладзенае на няпэўны час.

Эстонцы палічылі неаб’ектыўным меркаваньне Шродэра наконт пераносу помніку воіну‑вызваліцелю з цэнтру Таліна на вайсковыя могілкі, якое ён назваў зьнявагай расейцаў, якія ваявалі супраць фашызму.

У выніку працэс па ўрэгуляваньні зьмены маршруту можа зацягнуцца на некалькі месяцаў. Эстонскі ўрад таксама павінен ацаніць шкоду навакольнаму асяродьдзю ў выніку паўстаньня газаправоду па дне Балтыйскага мора. Nord Stream мае пастаўляць эўрапейцам 55 мільярдаў кубамэтраў газу для гэтым 20 мільёнаў хатніх гаспадарак. Пабудова Nord Stream мае скончыцца ў 2010 годзе.

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0