Прэм’ер‑міністар Вялікабрытаніі Тоні Блэр мае задаволіць свой інтарэс да тэатральнай творчасьці пасьля сыходу зь вялікай палітыкі, а гэта можа адбыцца ўжо ў найбліжэйшыя месяцы.

Як паведамілі інфармаваныя крыніцы, ён пагадзіўся на прапанову свайго блізкага сябра, мастацкага кіраўніка лёнданскага тэатру «The Old Vic» і знакамітага галівудзкага актора Кевіна Спэйсі споўніць адну зь вядучых роляў у п’есе «Горан» Артура Мілера, якая папярэджвае пра небясьпеку фундамэнталізму.

Блэр таксама здолеў зьняцца ў «мыльнай опэры» і некалькіх дабрачынных пастаноўках. Ягонае спаўненьне роляў атрымала ўхвалу адмыслоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0