Карыкатура на расейскага прэзідэнта Пуціна перамагла на конкурсе «World Press Cartoon» (Карыкатура ў сусветнай прэсе), абышоўшы больш за 800 прац, якія былі дасланыя на конкурс, які адбыўся ў Партугаліі.
Пра гэта паведаміў канал «Еўраньюс». Аўтар карыкатуры — шведскі мастак‑карыкатурыст Рыбер Хансан (Riber Hansson).
«World Press Cartoon» — адзін з самых аўтарытэтных міжнародных конкурсаў мастакоў‑сатырыкаў і карыкатурыстаў, які адбірае лепшыя працы, надрукаваныя ў вядучых выданнях свету.