Як нядаўна паведамлялі «Народныя навіны Віцебска», купал з нітрыд‑тытанавым пакрыццём, якое імітуе пазалоту, устанавілі на Свята‑Дабравешчанскай царкве, што знаходзіцца на набярэжнай Дзвіны на плошчы Тысячагоддзя. Убіраць у «золата» мясцовыя храмы апошнім часам у Віцебску стала модна. З такого ж матэрыялу зроблены адноўленыя купал і крыж Свята‑Георгіеўскай царквы, якая стаіць недалёка ад гатэля «Лучоса».

Нагадаем, што летась «золатам» заззялі таксама купалы Свята‑Уваскрасенскай царквы побач з гарадской ратушай. Нітрыд‑тытанавае пакрыццё больш трывалае да дажджу, снегу, сонца і можа служыць не менш, як паўстагоддзя.

А ў Свята‑Георгіеўскай царкве думаюць не толькі пра знешнюю прыгажосць. Як распавёў адзін з прыхаджан гэтага храма, тут плануюць пабудаваць праваслаўную кавярню (падобная ўстанова будзе ў Віцебску першай), а таксама сталовую, дзе будуць харчавацца старыя і малазабяспечаныя людзі. Калі, канечне, на гэтыя праекты будзе дазвол мясцовых уладаў.

Яна Ільіна, Народныя навіны Віцебску

Фота — Andrej Kuźniečyk

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0