Супрацоўнікі барысаўскай міліцыі ў цывільным учора ўварваліся ў кватэру маладзёвага актывіста Івана Шутко. Яго адвезьлі ў Барысаўскі ГАУС, дзе папярэдзілі, што ягоны ўдзел у акцыях па абароне касьцёлу сьвятога Язэпа ў Менску можа абярунцца «вялікімі непрыемнасьцямі». Нагадаем, што акцыі і маленьні ў абарону менскай сьвятыні ладзяцца штодня. Беларусы патрабуюць вярнуць касьцёл каталікам, а не ператвараць сьвятыню ў гасьцініцу.

charter97.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0