У Ельску (Гомельская вобласць) у Дзень Перамогі адкрыты мемарыял памяці ахвяр XX стагоддзя.

Як паведаміў БелаПАН начальнік аддзела ідэалагічнай працы Ельскага райвыканкама Алег Глуцко, мемарыял прысвечаны памяці загінулых у Вялікай Айчыннай вайне землякоў і пацярпелых у выніку чарнобыльскай катастрофы. "Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінулі больш за дзве з паловай тысячы жыхароў Ельска і раёна. Тры вёскі былі спалены дашчэнту. Прах іх мірных жыхароў пахаваны ў Хатыні. Цяпер на тэрыторыі раёна знаходзіцца 26 брацкіх магіл, у якіх пахавана больш за чатыры тысячы чалавек. Пасля чарнобыльскай катастрофы з карты раёна знікла дзевяць вёсак, у чыстую зону было выселена каля шасці тысяч жыхароў", - сказаў А.Глуцко.

У будаўніцтве мемарыяла бралі ўдзел жыхары райцэнтра, прадстаўнікі працоўных калектываў, моладзь.

БелаПАН

Фота БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0