Цяпер вядуцца руплівыя перамовы з выкрадальнікамі. У мэтах іх пасьпяховага завяршэньня ўмовы вызваленьня беларускай грамадзянкі Ірыны Экпа‑Ума не абвяшчаюцца.

Як паведамляе прэс‑служба Міністэрства замежных справаў, пра гэта заявіла 10 траўня начальнік аддзелу прэс‑службы МЗС Беларусі Марыя Ваньшына.

Паводле Ваньшынай, консульскае ўпраўленне МЗС знаходзіцца ў пастаянным кантакце з амбасадай Расейскай Фэдэрацыі ў Нігерыі, кіраўніцтвам кампаніі «Компас груп» у Вялікабрытаніі й іншымі кампэтэнтнымі ворганамі, якія ўдзельнічаюць у перамоўным працэсе па вызваленьні грамадзянкі Беларусі.

Ірына Экпа‑Ума выкрадзеная невядомымі 5 траўня ў горадзе Порт‑Харкорт. Жанчына працуе ў кіраўніцтве кампаніі «Whassan Eurest Nigeria Limited», якая займаецца забесьпячэньнем нафтаздабычы. Яна ўзяла шлюб з грамадзянінам Нігерыі, куды выехала на пастаяннае месца жыхарства ў 1989 годзе.

Выкрадальнікі запатрабавалі выкуп у 1,2 млн. даляраў ЗША.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0