Міністры юстыцыі і ўнутраных справаў дзяржаваў‑членаў ЭЗ прынялі рашэньне пра стварэньне спэцыяльнай інфармацыйна‑папераджальнай сеткі для паляпшэньня каардынацыі барацьбы з тэрарызмам на тэрыторыі ЭЗ.

Па словах Вольфганга Шойбле, міністра ўнутраных справаў Нямеччыны (дзяржавы‑старшыні ЭЗ), папераджальная сетка «дае магчымасьць адпаведным органам дзяржаваў‑членаў ЭЗ апэратыўна абменьвацца інфармацыяй пра грамадзянаў трэціх краінаў, экстрадыраваных з тэрыторыі той ці іншай краіны ЭЗ».

«Гэта асабліва важна ў выпадках, калі дзяржава ЭЗ экстрадыруе падазронага, аднак ня можа адразу ж вярнуць яго ў краіну паходжаньня — напрыклад, з‑за працягласьці судовых працэдураў», — адзначыў міністар.

Сыстэма абмену дадзенымі, узгодненая на паседжаньні Рады ЭЗ, «дае гарантыю таго, што кожная дзяржава ЭЗ, атрымаўшы падобную інфармацыю, зможа на раньняй стадыі прыняць ўласныя мэры бясьпекі», адзначыў Шойбле.

На думку ўраду Нямеччыны, новая сетка ёсьць важным крокам да «ўзмацненьня эўрапейскага супрацоўніцтва ў барацьбе зь міжнародным тэрарызмам».

Больш падрабязна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0