«Не хачу ўбачыць духа/Гэтага відовішча я найбольш баюся/Я больш хачу кавалак тосту/І паглядзець вечаровыя навіны’’ — гэты фрагмэнт быў па‑за канкурэнцыяй і «заваяваў сэрцы» слухачоў.

У конкурсе на найгоршы тэкст выйграла песьня ’’Life’’ — твор вакалісткі Des’ree — піша BBC.com.

Пераможцу выбіралі слухачы радыё BBC6, якія галасавалі на працягу апошніх трох тыдняў. Другое месца ў сьпісе заняў гіт Snap ’’Rhythm is a Dancer’’ з словамі ’’Я сур’ёзны, як рак, калі я кажу, што рытм ёсьць танцорам». На трэцім месцы апынуўся фрагмэнт ’’Я сустрэў дзяўчыну, яна спытала, як мяне завуць, і я сказаў ёй маё імя» зь песьні ’’Somewhere Else’’ Razorlight.

— Іх проста немагчыма слухаць — сказаў Марк Райлі, які і арганізаваў галасаваньне.

Увесь дзясятак выглядае так:

1. Des’ree — Life
2. Snap — Rhythm is a Dancer
3. Razorlight — Somewhere Else
4. ABC — That Was Then But This is Now
5. U2 — Elevation
6. Toto — Africa
7. Oasis — Champagne Supernova
8. Duran Duran — Is There Something I Should Know?
9. Human League — The Lebanon
10. Black Sabbath — War Pigs

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?