Сьпевака зь Беларусі, які заняў шостае месца на конкурсе «Эўрабачаньне», сустракалі ў Нацыянальным аэрапорце як героя - зь дзяржаўнай сымболікай, песьнямі-танцамі і вайсковым аркестрам. З натоўпам журналістаў у аэрапорт прыехала і фотакарэспандэнтка НН.

Першым да Калдуна, які толькі спусьціўся з трапа самалёта, кінуўся зь віншавальнымі пацалункамі галоўны ідэоляг краіны Алег Праляскоўскі.

У аэрапорце свайго куміра Дзіму сустракалі журналісты, дзясяткі дзяўчатак у кашулях БРСМ і вайсковы аркестар, які ў чаканьні Калдуна наігрываў меднымі трубамі "Work Your Magic".

Калдун цярпліва раздаваў аўтографы і фатаграфаваўся з фанаткамі.

Справа ад Калдуна - той самы Азаронак, якому заехаў Філіп Кіркораў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?