У падрыхтаванай да травеньскага Сойму Кансэрватыўна‑Хрысьціянскай Партыі —БНФ прамове лідэр партыі Зянон Пазьняк зьвярнуў увагу на ўзмацненьне антыбеларускай палітыкі, што асабліва характэрна выяўляецца апошнія паўгоду. Гэта й ліквідацыя Беллітфонду, і перасьлед моладзі па палітычных матывах і г.д.

На думку З. Пазьняка, канфлікт з Масквою ніяк не паўплываў на антыбеларускую палітыку Лукашэнкі. «Я зноў акцэнтую ўвагу на тым, што нафта‑газавы канфлікт Лукашэнкі з Масквой і ўся палітычная рыторыка, якую ён выклікаў па сёньняшні дзень, ня маюць прынцыповага характару і не зьмяняюць кардынальную маскоўскую і лукашысцкую палітыку, накіраваную на вынішчэньне беларускай нацыі. Заўважце таксама, што ў Расеі Лукашэнку падтрымліваюць самыя крайнія, шавіністычныя і пракамуністычныя сілы» — зазначае палітык. Прычынай гэтаму Пазьняк бачыць несфармаванасьць беларускай нацыі, якую ўвесь час нішчаць: «Бальшыня беларускага грамадзтва ўжо стагодзьдзі вечна нічога не разумее. А вопыт папярэдніх не засвойваецца наступнымі, бо ў нацыянальна‑дэфармаваным грамадзтве катастрафічна абніжана памяць». У такой сытуацыі нельга крытыкаваць народ, перасьцерагае палітык. Адзінае выйсьце ў нацыянальнай асьвеце — «дапамагчы ўсьвядоміцца і дапамагчы зразумець».

СП

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0