У Беларусі за карупцыйныя і эканамічныя злачынствы асуджаныя чальцы злачыннай групоўкі, у склад якой уваходзілі кіраўнікі дзяржаўных і камэрцыйных структур, буйныя вайскоўцы.

Прысуд па гэтай крымінальнай справе вынесла ў аўторак ваенная калегія Вярхоўнага суда.

На лаве падсудных апынуліся дзевяць чалавек, у тым ліку тры палкоўнікі і падпалкоўнік, адказныя чыноўнікі Мінэканомікі, буйныя прадпрымальнікі.

У справе фігуравалі эпізоды даваньня хабару за рэалізацыю ваеннай маёмасьці за заведама заніжаных коштах. Памеры хабару — сотні тысяч даляраў. Дзяржаве нанесены ўрон амаль на 2,5 млн даляраў.

Усе абвінавачаныя прызнаныя вінаватымі. Яны асуджаныя да пазбаўленьня волі на тэрмін ад 4 да 11 гадоў. Максымальныя тэрміны вынесеныя, у прыватнасьці, былому начальніку упраўленьня ракетна‑артылерыйскага узбраеньня Мінабароны і буйному прадпрымальніку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?