У 22.30 15 траўня скончыўся ператрус на кватэры баранавіцкага актывіста «Маладога фронту» Яраслава Грышчэні. Апэратыўнікі забралі кампутар Яраслава і ўсе носьбіты інфармацыі.

Хлопец зьяўляецца падазраваным у крымінальнай справе, якую распачаў КДБ супраць «Маладога фронту» за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Яраслаў — непаўналетні. Яму 30 траўня споўніцца 18 гадоў. Менавіта 30‑га пачнуць судзіць у Менску ягоных паплечнікаў Насту Палажанку, Зьмітра Хведарука, Алега Корбана, Барыса Гарэцкага і Аляксея Янушэўскага. Маладафронтаўцы ня выключаюць, што ў хуткім часе Яраславу Грышчэню могуць прад’явіць абвінавачаньне.

Паводле: Любоў Лунёва, Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0