Практычна ў апошні момант Босьнія і Герцагавіна вылучыла сваю кандыдатуру ў склад Рады ААН па правах чалавека. Ад пачатку меркавалася, што галасаваньне на месцы ў Радзе ад цэнтральнаэўрапейскага сэктару пройдзе на безальтэрнатыўнай аснове. На два месцы прэтэндавалі Славенія і Беларусь.

Рашэньне вылучацца Босьнія прыняла пад уплывам міжнародных праваабарончых арганізацыяў, якія імкнуцца не дапусьціць Беларусь у склад Рады па правах чалавека ААН. На думку праваабаронцаў, скандалам было б, каб месца ў Радзе заняла краіна, дзе правы чалавека не прызнаюцца нават за каштоўнасьць.

Галасаваньне пройдзе 17 траўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?