НТВ-Беларусь, 23.25

Сука-любоў (Amores Perros)

Мэксіка, 2000, каляровы, 147 хв.

Рэжысэр: Аляхандар Гансалес Іньярыту

Ролі выконваюць: Гаэль Гарсіа Бэрналь, Эміліа Эчыварыа, Гоя Таледа, Ванэса Бачэ

Жанр: Драма

Адзнака: 9 (з 10)

Прызы: Гран-пры “Тыдня крытыкі” і Прыз Маладых Кінакрытыкаў Аляхандра Гансалесу Іньярыту на МКФ у Канах, намінацыя на “Оскар” за лепшы замежны фільм, намінацыя на “Залаты глёбус” за лепшы фільм на замежнай мове, 10 Срэбных Арыэляў Мэксыканскай Акадэміі Кінамастацтва, прыз Брытанскай кінаакадэміі за лепшы замежны фільм, прыз “Залатая шпора” кінафэсту “Flanders” у Бэльгіі.

Тры гісторыі – нелегальных сабачых баёў, кілера і зьнявечанай мадэлькі – нечакана аб’ядноўвае аўтакатастрофа. У вялікім горадзе пануе жорсткі выпадак, які прымушае герояў змагацца за жыцьцё, як сабакі на рынгу, любіць – на надрыве, паміраць і здраджваць. Боль, разгубленасьць, сум, радасьць, покрыш надзеі… Энэргічны й трагічны фільм з “разьвінчаным” корсткім мантажом, хаосам і патасам.

Усе фільмы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?