Лідэр бярозаўскага гурта :B:N: Алесь Лютыч распавёў ТГ пра апошнюю паезку каманды ў Польшчу і здымкі кліпу на песьню «Цягнік»: «Мне прыйшлося сьпяваць у цягніку, у якім сядзела шмат палякаў. І усе неяк зьдзіўлена на мяне паглядалі, бо сьпяваў я па‑беларуску. Але тое мяне не зьбянтэжыла», — апавядае Алесь.

Увесь мінулы тыдзень гурт :B:N: правеў у Польшчы. 10 траўня гурт зайграў канцэрт у варшаўскім клюбе «Vetlina», а праз два дні ўзяў удзел у вялікім студэнцкім фэстывалі «Feliniada‑2007» у Любліне разам са знанымі польскімі гуртамі «Armia» i «Elektrycznyja gitary». Але асабліва «бээнаўцы» ўразіліся здымкамі кліпа на іх песьню «Цягнік». Беларускі гурт працаваў са здымачнай групай польска‑беларускага тэлебачаньня. «Падалося, што ўсё было прафэсыйна падчас працы, маю спадзеў, што вынік нас задаволіць», — кажа Алесь.

Музыка апавядае, што першую частку кліпа здымалі удзень, але паводле сцэнару мусіла быць ноч. Тады арганізатары набылі квіткі на цягнік у напрамку ад усходняга да заходняга вакзалу. Маршрут быў абраны адмыслова, бо шлях праходзіць праз тунэль. «Мне прыйшлося сьпяваць у цягніку, у якім сядзела шмат палякаў. І усе неяк зьдзіўлена на мяне паглядалі, бо сьпяваў я па‑беларуску. Але тое мяне не зьбянтэжыла», — дзеліцца сваімі ўражаньнямі лідэр :B:N:.

Другая частка здымак мусіла прайсьці на пэроне вакзала. Дзеля гэтага, пляцоўка была арэндаваная, каб нішто не замінала. «Мяне ўразіла, як там працуюць людзі, — апавядае Алесь. — Рэжысэр, апэратар, сьветатэхнікі выклаліся напоўніцу, не шкадавалі ні сябе, ні нас. Самому цікава будзе ўбачыць канчатковую вэрсію відэа».

Тузін гітоў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0