Амэрыканскія салдаты па ўсім сьвеце ня змогуць цяпер карыстацца папулярнымі інтэрнэт‑сайтамі кшталту YouTube альбо MySpace — прынамсі, на вайсковых кампутарах.

З амэрыканскіх мэдыяў вядома, што Пэнтагон блякаваў доступ да 11 сайтаў, якія часта служаць салдатам для абмену прыватнымі паведамленьнямі, фотаздымкамі, відэа і музычнымі запісамі. Шмат хто з салдатаў кантактаваў такім чынам зь сям’ёй і сябрамі.

Пэнтагон тлумачыць забарону тым, што унутраная інтэрнэт‑сетка вайскоўцаў цалкам перагружаная частым наведваньнем гэтых старонак. Такім чынам можа быць пашкоджаны ваенны паток інфармацыі, важны пры баявых дзеяньнях. Да таго ж існуе небясьпека, што салдаты падчас прыватнага карыстаньня могуць самі распаўсюджваць надзвычай актуальную інфармацыю — напрыклад, у выпадку, калі яны выстаўляюць у інтэрнэт фотаздымкі з сцэнамі бойкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?