Суд Савецкага раёну Менску даў актывістцы Абя’днанай грамадзянскай партыі Валянціне Палевіковай 25 б.в. (775 000 рублёў) штрафу.

Яе абвінавачваюць у тым, што падчас Чарнобыльскага шэсьця 26 красавіка дэманстранты выходзілі на праезную частку вуліцы Сурганава. Валянціна Палевікова была адной з заяўнікаў акцыі «Чарнобыльскі шлях».

У судзе Савецкага раёну знаходзіцца аналягічная справа актывіста Партыі БНФ Юрася Зяньковіча. Міліцыянты паведамілі, што ў гэтай жа справе яны шукаюць прадстаўніка Беларускай сацыял?дэмакратычнай партыі «Грамада» Анантоля Сідарэвіча. Абодва зьяўляюцца заяўнікамі «Чарнобыльскага шляху».

Любоў Лунёва, Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0