Міністэрства замежных спраў Украіны просіць замежнапалітычнае ведамства Расеі даць інфармацыю аб прававых падставах дэмантажу помніка загінуламу падчас Вялікай Айчыннай вайны ўкраінскаму лётчыку Васілю Пайдзенку на Кіеўскай шашы ў Падмаскоўе.
Як паведамілі ў прэс‑службе міністэрства, МЗС Украіны накіраваў адпаведны запыт і пакуль не атрымаў адказу расейскіх дыпляматаў.
Як паведамлялася, у падмаскоўнай Апрэлеўцы днямі быў зруйнаваны помнік лейтэнтанту Васілю Фёдаравічу Пайдзенку — украінскаму лётчыку, абараняўшаму Маскву.
Паводле інфармацыі шэрагу СМІ, помнік зьнесьлі ў сувязі з пашырэньнем Кіеўскай шашы, але мясцовая адміністрацыя абяцае помнік аднавіць.