60 дыпляматаў Міністэрства замежных справаў Польшчы прызналіся ў супрацоўніцтве са Службаю бясьпекі Польскай Народнай Рэспублікі. Свае люстрацыйныя анкеты яны скалалі яшчэ напярэдадні ануляваньня Канстытуцыйным судом шэрагу артыкулаў Закону аб люстрацыі. Міністар замежных справаў Анна Фатыга звольніла ўжо двух высокапастаўленых чыноўнікаў.

Як паведамляе газэта «Дзеньнік», у 80‑х гадох са спэцслужбамі супрацоўнічалі больш за 95% дыпляматаў. І кожны, хто вяртаўся з замежнай дыпляматычнай місіі, павінен быў напісаць рапарт. Нягледзячы на тое, што фармальна іх вэрбавала контрразьведка, дыпляматы не сачылі за шпіёнамі. Галоўнай іх мэтай была распрацоўка палякаў за мяжою ды эміграцыйных апазыцыянэраў.

Пасьля 1989 году пераважная частка тайных супрацоўнікаў засталася працаваць у МЗС. Шмат хто зь іх здолеў заняць высокія пасады ў міністэрстве. Неафіцыйна гаворыцца, што толькі ў Штаб‑кватэры МЗС працуе каля 250 былых агентаў.

Люстрацыя дыпляматаў яшчэ не завершылася — кажа Анна Фатыга. Паводле яе словаў, у Варшаву яшчэ ня трапілі каля 1200 анкетаў ад супрацоўнікаў польскіх замежных прадстаўніцтваў з‑за мяжы.

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0