Штармавое папярэджаньне
23 траўня днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы, месцамі — шквалістае ўзмацненьне ветру да 15-20 м/с. Днём у паўднёва-ўсходніх рэгіёнах тэмпература паветра павысіцца да да +30..+32°С.

22 траўня быў пабіты шматгадовы рэкорд тэмпэратуры паветра. Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ў Горадні ў 1950 г. і пратрымаўся 57 гадоў.

Рэкорд быў пабіты і ў іншых гарадах Беларусі: Лельчыцах (+31.3°C), Васілевічах (+31.2°C); Гомелі (+31.1°C), Жыткавічах (+30.9°C), Івацэвічах (+30.8°C), Лідзе (+30.7°C), Брагіне, Мазыры, Слуцку, Жлобіне (+30.5°C), Пінску (+30.4°C).

23 траўня днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы, месцамі — шквалістае ўзмацненьне ветру да 15-20 м/с. Днём у паўднёва-ўсходніх рэгіёнах тэмпература паветра павысіцца да +30..+32°С.

На выходных стартуе чарговы віток травеньскай сьпёкі. Уладу над надвор’ем возьме новы антыцыклён, які прыйдзе з заходняй Эўропы. Ён прынясе нам сьпякотнае, трапічнае, сухое паветра. Таму на выходных таксама будзе горача — 27–32, а ў нядзелю аж да 34 градусаў гарачыні.

Паводле Гідрамэтэацэнтра Беларусі, «Комсомольская правда» в Белоруссии»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0