Уладзімер Цэсьлер

У Менску зьявісўя новы рух — высокае мастацтва ў клюбнай атмасфэры. «Чаму б нам у клюбе ня ладзіць выставы айчынных мастакоў?» — падумалі неяк работнікі клюбу «Иzюм», і з пытыньня паўстала цэлая канцэпцыя.

Адкрые сэрыю вечарын выстава сусьветна вядомага беларускага мастака Ўладзімера Цэсьлера. Афіцыйнае адкрыцьцё пройдзе 25 траўня, у пятніцу, а 19.30. На выставе будуць прэзэнтаваныя найлепшыя працы творцы. Будзе гучаць папулярная клясычная музыка, арыі з італьянскіх опэр у выкананьні Эдуарда Мартынюка (ляўрэата міжнародных конкурсаў, вядучага саліста нацыянальнай опэры), струннае трыа «Кандрыа», а таксама ды‑джэйскія сэты. Азартныя знатакі мастацтва змогуць набыць на аўкцыёне набор рэпрадукцый карцін з выставы з дароўным надпісам Уладзімера Цэсьлера.

Таксама будзе разгуляная мастацкая лятэрэя, галоўны прыз якой — партрэт пераможцы, які будзе напісаны проста на вечарыне.

Час і месца: 25 траўня, 19.00.
Клюб «Иzюм», пр. Скарыны (Незалежнасьці), 25
Уваход вольны.
Даведкі праз тэлефон (029) 6052525

Фота Андрэя Лянкевіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0