Паведамляе радыё «Свабода»: Андрэя Шантаровіча – галоўнага рэдактара «Местной газеты» сёньня затрымалі ў горадзе на вул.Чырвонаармейскай. Пад’ехала міліцэйская машына, зь яе выйшлі два міліцыянты і забралі яго. Андрэй пасьпеў паведаміць па тэлефоне сябрам, што яго даставілі ў РАУС, пасьля гэтага сувязь абарвалася.

Тым часам міліцэйскае дзяжурства побач з дамамі сябраў ініцыятыўнай групы Мілінкевіча пачалося ў Ваўкавыску з учорашняга дня. Аляксандра Барадаўкіна нават папярэдзілі, калі ён захоча выехаць з гораду, яго затрымаюць. Зараз побач зь яго домам ходзяць два міліцыянты.

Мікола Аксаміт таксама сядзіць у сваёй кватэры і назірае за міліцыянтамі з балкону. Калі ён пачаў іх фатаграфаць, міліцэйская машына ад’ехала. Мікола Аксаміт мяркуе, што хутчэй за ўсё міліцыянты паехалі за санкцыяй пракурора на ягоны арышт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0