Было б лягічна, каб у адказ на вызваленьне двух палітвязьняў Эўропа выкрасьліла двух чыноўнікаў са сьпісу невыязных. Камэнтар Рэдакцыі.

Несумненна, што кожны крок Беларусі да нармальнасьці павінен знаходзіць прыязны водгук.

Тады Вячаслаў Дашкевіч захавае надзею пабачыць свайго Зьмітра, а Ірына Казуліна — Аляксандра.

Патэнцыял для збліжэньня з Эўропай вялікі: за кожную газэту, вернутую ў «Саюздрук», — яшчэ па адным. Пасьля — Рада Эўропы. Пасьля — дамова аб добрым суседзтве з Эўрасаюзам.

То не жарты былі б, а жэсты. Адзіная мова, якую разумеюць людзі, што размаўляюць на розных мовах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0