У мястэчку Ліпшнішкі Іўеўскага раёну прайшлі пасьвячэньні братоў‑дыяканаў закону Капуцынаў Генрыха Кучынскага і Андрэя Зуя. Апошнія 6 гадоў маладыя браты вучыліся ў Польшчы, але папрасілі, каб урачыстасьць пасьвячэньня прайшла на радзіме. Служыць яны будуць таксама тут. Ганаровым госьцем на пасьвячэньні быў апостальскі адміністратар для грэка‑каталікоў у Беларусі архімандрыд Сергій Гаек.

Айцец Генрых Кучынскі будзе працаваць у Докшыцах. Першае месца працы Андрэя Зуя — Ліпнішкі.

Паводле Радыё Ватыкана

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0