Каля пасольства Беларусі ў Кіеве (вул. Коцюбинського, 3) зьявіўся мэталічны паркан, які адмяжоўвае тэрыторыю пасольства ад вуліцы.

Кіеўская ініцыятыва «Салідарнасьць» лічыць, што гэта зьвязана з пэрыядычнымі акцыямі салідарнасьці з ахвярамі палітычнага рэжыму ў Беларусі, арганізатарам значнай часткі якіх яна выступае. У сувязі з гэтым ініцыятыва пасьпяшалася заявіць паслу і ахове пасольства, што ейныя акцыі заўжды мелі і мецьмуць выключна мірны і негвалтоўны характар, і зьяўленьне паркану на гэта ніяк не паўплывае, наадварот — разнастайніць творчае афармленьне будучых акцый.

Паводле belarus.org.ua

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0