Расея займае першае месца ў сьвеце з улікам ужываньня тытуню на аднаго жыхара, росту колькасьць курцоў і паленьні цыгарэтаў непаўнагадовымі. А па аб’ёмах вытворчасьці тытуню яна на трэцім месцы пасьля Кітаю і ЗША.

На працягу апошніх 10 год вытворчасьць цыгарэтаў у Расеі ўзрасла ў два разы: з 206 млрд. адзінак у 1996 г. да 413 млрд. адзінак у 2006 г. За гэты час таксама значна павялічылася сьмяротнасьць ад хворобаў, зьвязаных з паленьнем: з 250 тыс. да 400 тыс. у год. Кожны дзень тытунь забівае больш за 700 расейцаў, што ёсьць адной з найважнейшых прычынаў расейскага дэмаграфічнага крызісу.

У Расеі, дзе жывуць звыш 144 млн. чалавек, паляць каля 60 адсоткаў мужчынаў і каля 15 адсоткаў жанчынаў. За год расейцы выпальваюць 375 млрд. цыгарэтаў.

Вольга Данішэвіч, паводле gazeta.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0